Нідэрланды вернуць Егіпту скульптуру, якой 3 500 гадоў. Скульптура была выяўленая на галандскім мастацкім кірмашы. Артэфакт адлюстроўвае высокапастаўленага чыноўніка часоў фараона Тутмаса ІІІ. Верагодна, ён быў скрадзены і незаконна вывезены з Егіпта падчас «Арабскай вясны» ў 2011 годзе.
Падчас візіту ў Егіпет прэм'ер-міністр Нідэрландаў Дзік Схоф абвясціў, што старажытная скульптура была канфіскавана ў Маастрыхце ў 2022 годзе.
Расследаванне галандскай паліцыі і Інспекцыі культурнай спадчыны пацвердзіла, што твор быў скрадзены. Калекцыянер, якому належала скульптура, добраахвотна перадаў яе ўладам. Урад Нідэрландаў плануе перадаць артэфакт паслу Егіпта яшчэ ў гэтым годзе.
ІAR/аз