Беларуская Служба

Швецыя адмяняе забарону на здабычу ўрану

06.11.2025 08:07
Рыксдаг адмяніў забарону на эксплуатацыю гэтага энергетычнага рэсурсу, нягледзячы на ​​супраціўленне некаторых муніцыпалітэтаў і апазіцыі.
Ілюстрацыйнае фотаImage by WikiImages from Pixabay/CC)

Пасля сямі год шведскі парламент ухваліў аднаўленне здабычы ўрану ў краіне. Рыксдаг адмяніў забарону на эксплуатацыю гэтага энергетычнага рэсурсу, нягледзячы на ​​супраціўленне некаторых муніцыпалітэтаў і апазіцыі.

Кіруючыя партыі, падтрыманыя Шведскімі дэмакратамі, прагаласавалі за змены. Прыхільнікі гэтай меры падкрэсліваюць, што калі Швецыя хоча развіваць атамную энергетыку, яна таксама павінна здабываць свае ўласныя рэсурсы. Праціўнікі папярэджваюць аб разбурэнні навакольнага асяроддзя і страце муніцыпалітэтамі права блакаваць праекты па здабычы карысных выкапняў. Дэпутат ад Партыі зялёных нават казаў пра «здраду жыхароў рэгіёнаў, дзе размешчаны радовішчы ўрану».

Новыя правілы ўступяць у сілу ў новым годзе. Урад у Стакгольме працуе над тым, каб яшчэ больш абмежаваць права муніцыпалітэтаў блакаваць здабычу сыравіны.

ПР/юл