Беларуская Служба

Прэм'ер-міністр Швецыі: Еўропа павінна падрыхтавацца да доўгатэрміновай ізаляцыі Расіі

07.11.2025 08:53
- Мы ніколі раней не мелі такога шырокага кантролю над Балтыйскім морам. Гэта, вядома, турбуе Расію, – заявіў прэмʼер-міністр Швецыі.
Міністр абароны Швецыі Пал Ёнсан і міністр абароны Украіны Дзяніс ШмыгальPAP/EPA/LARS SCHRODER

Еўропа павінна падрыхтавацца да доўгатэрміновай ізаляцыі Расіі. Гэта меркаванне прэмʼер-міністра Швецыі Ульфа Крыстэрсана. Ён казаў пра гэта падчас свайго візіту ў Талін.

Ульф Крыстэрсан заявіў, што Швецыя гатовая ўнесці свой уклад у бяспеку Усходняй Еўропы, у тым ліку шляхам удзелу ў місіі НАТА «Eastern Sentry». Ён дадаў, што яго краіна не наіўная адносна Расіі і што стрымліванне і дзейнасць расійскага ценявога флоту павінны быць узмацнены.

- Мы ніколі раней не мелі такога шырокага кантролю над Балтыйскім морам. Гэта, вядома, турбуе Расію. Гэта наша мора, – заявіў прэмʼер-міністр Швецыі.

Ён падкрэсліў, што Еўрапейскі Саюз павінен падрыхтавацца да доўгатэрміновай ізаляцыі Расіі. – Гэта не скончыцца гэтай вайной, – сказаў Ульф Крыстэрсан.

Прэмʼер-міністр Эстоніі Крыстэн Міхал, у сваю чаргу, заявіла, што Расію можна стрымаць пастаянным ціскам, каб дапамагчы Украіне дасягнуць трывалага і справядлівага міру.

Прэмʼер-міністры Эстоніі і Швецыі таксама заклікалі ў Таліне прыняць 20-ы пакет санкцый і аказаць ціск на ценявы флот і экспарт расійскага выкапнёвага паліва.

ав