У Італіі міжнародны фонд Навальнага і шэраг італьянскіх арганізацый пратэстуюць супраць запланаваных выступаў расійскага опернага саліста Ільдара Абдразакава ў Вероне.
Ільдар Абдразакаў павінен чатыры разы выступіць у оперы Моцарта «Дон Жуан» у тэатры Вероны ў другой палове студзеня. Фонд барацьбы з карупцыяй, заснаваны лідарам расійскай апазіцыі Аляксеем Навальным, які памёр у мінулым годзе ў калоніі, накіраваў арганізатарам пратэст з патрабаваннем замяніць Абдразакава іншым салістам. У ім гаворыцца, што «еўрапейскія сцэны не павінны быць месцам для выступаў тых, хто публічна падтрымлівае дзейнасць Крамля ў ваенны час».
Петыцыю падтрымалі італьянскія арганізацыі. Гэтым летам на Оперным фестывалі ў Казерце пасля шматлікіх пратэстаў італьянскіх інтэлектуалаў былі адменены выступы дырыжора Валерыя Гергіева, даверанай асобы прэзідэнта Пуціна, які падтрымліваў анексію Крыма і напад Расіі на Украіну.
ав