Бельгійскія ўлады заклікаюць грамадзян не купляць на кітайскай анлайн-платформе Shein. Праверкі паказалі, што яе прадукцыя не адпавядае стандартам бяспекі. У Францыі пра Shein стала гучна па іншай прычыне — кітайскі гігант прадаваў эратычных лялек, падобных на дзяцей.
Прадукты, якія прадаюцца на сайце Shein, былі правераны спажывецкай арганізацыяй у Бельгіі, і вынікі аказаліся катастрафічнымі. Сярод іншага, 53 з 54 цацак не адпавядалі стандартам і былі небяспечнымі для дзяцей.
«Мы заклікаем не рабіць пакупкі на Shein, а таксама на іншых кітайскіх платформах, такіх як Temu», — падкрэсліў міністр абароны правоў спажыўцоў Роб Біндерс.
Ён паведаміў, што Бельгія супрацоўнічае з Еўрапейскай камісіяй, якая расследуе дзейнасць кітайскіх анлайн-платформаў.
«І мы амаль упэўненыя, што гэта прывядзе да фінансавых санкцый пасля завяршэння расследаванняў», — дадаў міністр.
Штогод у Бельгію прыбывае больш за мільярд пасылак з прадукцыяй, набытай у Кітаі.
IAR/Бэата Пламэцка/яс