Аўстралія сутыкаецца з беспрэцэдэнтным узроўнем кібершпіёнажу і пагрозамі сабатажу з боку Кітая, заявіў кіраўнік Аўстралійскай арганізацыі бяспекі і выведкі (ASIO) Майк Бёрджэс. Паводле яго, хакеры, звязаныя з кітайскім урадам і арміяй, атакуюць крытычную інфраструктуру краіны — ад энергетычных і тэлекамунікацыйных сетак да сістэм водазабеспячэння і транспарту.
Кіраўнік аўстралійсай разведкі адзначыў, што дзве групы — Salt Typhoon і Volt Typhoon — дзейнічаюць у інтарэсах Пекіна і ўжо ўзломвалі сеткі ў ЗША і Аўстраліі. Іх галоўная мэта — не столькі крадзеж дадзеных, але магчымасць кіберсабатажу, які можа паралізаваць ключавыя сістэмы дзяржавы.
Паводле яго, аўтарытарныя рэжымы ўсё часцей выкарыстоўваюць кібератакі, каб падарваць эканоміку і ўздзейнічаць на грамадскую стабільнасць. Праз кібератакі цягам года аўстралійскія кампаніі страцілі камерцыйных сакрэтаў і інтэлектуальнай уласнасці на суму каля 2 мільярдаў долараў.
pap/эж