Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што разглядае магчымасць падачы пазову супраць BBC за маніпуляцыю яго прамовай перад закалотамі на Капітоліі ў студзені 2021 года. Паводле амерыкансага лідара, змантаваны фрагмент ствараў уражанне, што ён заклікаў прыхільнікаў да гвалту:
«Гэта даволі сумная гісторыя. Яны змянілі маю прамову ад 6 студзеня — прыгожую і вельмі супакойлівую прамову — і зрабілі так, што яна прагучала радыкальна. Сапраўды яе змянілі. Тое, што яны зрабілі, было проста неверагодна. Потым яны паказалі мне вынік. Гэта было вельмі несправядліва. Іх кіраўнік сышоў у адстаўку, як і шмат іншых людзей», — сказаў Дональд Трамп у інтэрв’ю FOX News.
Скандальнае відэа было паказана ў дакументальным фільме BBC пра падзеі 6 студзеня ля Капітоля. У арыгінальнай прамове Трамп заклікаў сваіх прыхільнікаў «мірна выказаць пратэст», аднак у мантажы гэты фрагмент быў выдалены, а падбор кадраў стварыў уражанне прамога закліку да гвалту.
У выніку скандалу генеральны дырэктар BBC Тым Дэві і кіраўніца інфармацыйнага аддзела Дэбора Тэрнэс падалі ў адстаўку. Старшыня карпарацыі Самір Шах назваў маніпуляцыю сваёй станцыі «памылкай у ацэнцы сітуацыі» і прынёс публічныя выбачэнні. Дональд Трамп патрабуе кампensaцыі не менш як на $1 млрд.
iar/эж