Беларуская Служба

У ЗША была адчаканеная апошняя аднацэнтавая манета

13.11.2025 18:02
Вытворчасць манеты такога наміналу была спыненая пасля 231 года.
У ЗША была адчаканеная апошняя аднацэнтавая манета PublicDomainPictures/pixabay.com/CC0 Public Domain

На манетным двары ЗША ў Філадэльфіі ў прысутнасці яго начальніка Брэндaна Біча была адчаканеная апошняя аднацэнтавая манета. Паколькі вытворчасць манеты такога наміналу каштуе больш за 3,5 цэнта, то некалькі месяцаў таму Белы дом вырашыў спыніць яе.

Аднацэнтавая манета была ўведзена ў абарачэнне ў ЗША больш за два стагоддзі таму.

«Прыпыненне вытворчасці дазволіць амерыканскім падаткаплатнікам зэканоміць больш за 56 мільёнаў долараў штогод. Гэта галоўная прычына нашага рашэння», – падкрэсліў Брэндaн Біч.

Нягледзячы на спыненне вытворчасці аднацэнтавыя манеты ў бліжэйшы час не знікнуць з абарачэння. Паводле звестак Амерыканскай банкаўскай асацыяцыі, у цяперашні час у абарачэнні знаходзіцца прыблізна 250 мільярдаў манетаў такога наміналу.

Больш за дзесяць гадоў таму вытворчасць такой манеты паступова спыніла таксама Канада. Дональд Трамп яшчэ ў лютым прапанаваў як мага хутчэй укараніць падобнае рашэнне ў Злучаных Штатах Амерыкі.
Амерыканская манета ў адзін цэнт выпускалася 231 год.

IAR/аз

Трэці квартал у польскай эканоміцы абяцае быць самым лепшым сёлета

13.11.2025 15:01
Галоўнае статыстычнае ўпраўленне прадставіла папярэднія дадзеныя пра польскую эканоміку.