Беларуская Служба

ЗША прызналі чатыры еўрапейскія антыфашысцкія групы тэрарыстамі

14.11.2025 11:32
Дзяржаўны сакратар  ахарактарызаваў рух «антыфа» як «антыамерыканскі, антыкапіталістычны і антыхрысціянскі.
Дзяржаўны сакратар ЗША Марка РубіаEPA/JIM LO SCALZO Dostawca: PAP/EPA.

Дзяржаўны сакратар Марка Рубіа абвясціў, што адміністрацыя Дональда Трампа прызнала чатыры еўрапейскія групы, звязаныя з рухам «антыфа», замежнымі тэрарыстычнымі арганізацыямі. Рашэнне павінна ўступіць у сілу 20 лістапада.

Сярод арганізацый, прызнаных ЗША тэрарыстычнымі, - нямецкая «Антыфа Ост», італьянскі Міжнародны рэвалюцыйны фронт FAI/FRI і дзве грэчаскія арганізацыі - «Узброеная пралетарская справядлівасць» і «Рэвалюцыйная класавая самаабарона».

Дзяржаўны сакратар ЗША заявіў, што гэтыя групы здзяйснялі выбухі і іншыя акты гвалту супраць дзяржаўных і эканамічных інстытутаў, а таксама асоб, якіх лічаць ідэалагічнымі праціўнікамі. Рубіа ахарактарызаваў рух «антыфа» як «антыамерыканскі, антыкапіталістычны і антыхрысціянскі».

У заяве нагадваецца, што ўрад Венгрыі прызнаў «Антыфа Ост» тэрарыстычнай арганізацыяй у верасні гэтага года. Тыдзень таму Дональд Трамп сустрэўся ў Белым доме з прэм'ер-міністрам Венгрыі Віктарам Орбанам.

IAR/яс