Прэзідэнт Малдовы Мая Санду адмовілася ад павышэння зарплаты, якое яна павінна была атрымаць згодна з законам аб заработнай плаце ў дзяржаўным сектары. Яе заробак у цяперашні час складае толькі палову заробку міністра і членаў парламента.
Заробкі міністраў і членаў парламента Малдовы складаюць прыблізна 50 000 леяў у месяц, што ў пераліку складае прыблізна 2,5 тысяч еўра. Кіраўнік парламенцкага камітэта па эканоміцы, бюджэце і фінансах паведаміў мясцовым СМІ, што прэзідэнт Мая Санду адмовілася ад свайго права на павышэнне зарплаты. У цяперашні час яна зарабляе палову заробку міністра — гэта прыблізна 1270 еўра. Мая Санду - прэзідэнт, які зарабляе найменш сярод іншых прэзідэнтаў еўрапейскіх краін. Яе дарадца па бяспецы, былы прэм'ер-міністр Дорын Рэчан таксама адмовіўся ад павышэння зарплаты.
Павелічэнне заробкаў для дзяржаўнай адміністрацыі было ўведзена, каб зрабіць працу там больш прывабнай. Да гэтага часу заробкі былі нізкімі, і многія міністры скардзіліся на недахоп персаналу. Былі сітуацыі, калі чыноўніка дэлегавалі, напрыклад, працаваць над праектам ЕС, праца ў яго аддзеле ў міністэрстве цалкам спынялася.
IAR/яс