Беларуская Служба

Урад Чарнагорыі ўвёў больш жорсткія ўмовы атрымання сталага і часовага віду на жыхарства для замежнікаў

16.11.2025 11:04
Такое рашэнне было прынята ў адказ на масавыя беспарадкі з удзелам туркаў і пратэсты мясцовых жыхароў.
.  .
Ілюстрацыя. Сцяг Чарнагорыі. Фота: Shutterstock.com

Згодна з новымі правіламі, каб атрымаць права на часовы від на жыхарства ў Чарнагорыі, іншаземец павінен выканаць адну з двух умоў: быць уладальнікам нерухомасці вартасцю як мінімум 200 тысяч еўра або весці гаспадарчую дзейнасць.

У другім выпадку патрабаванні таксама ўзмацняюцца: кампанія, уладальнікам або кіраўніком якой з’яўляецца замежнік, павінна наймаць на працу як мінімум трох чалавек, двое з якіх павінны быць грамадзянамі Чарнагорыі.

Асабліва другі пункт скіраваны на абмежаванне колькасці людзей, якія падаюць заяўкі на від на жыхарства праз стварэнне фірмаў выключна дзеля легалізацыі свайго знаходжання. На практыцы здаралася, што ў прыморскай Будве па адным адрасе было зарэгістравана больш за дзве з паловай тысячы прадпрыемстваў.

IAR/нг