Беларуская Служба

У Германіі на продаж выставілі памятныя рэчы, звязаныя з Халакостам яўрэяў у часы вайны

16.11.2025 13:42
600 еўра — пачатковая цана за дакументы, якія датычацца арышту ўдзельніка няўдалага замаху на Гітлера.
.   -,         .
Ілюстрацыя. Брама канцлагера Аўшвіц-Біркенаў, дзе нямецкія фашысты знішчалі яўрэяў ды прадстаўнікоў іншых народаў.Panoramer360, CC BY-SA 4.0, via Wikimedia Commons

У Германіі гучыць усё больш крытычных галасоў у адрас аўкцыёну памятных рэчаў, звязаных з Халакостам. У горадзе Нойс на продаж выставілі больш як 600 прадметаў і дакументаў вязняў канцэнтрацыйных лагераў. Міжнародны Камітэт Аўшвіц патрабуе адмяніць аўкцыён.

У 12 тысяч еўра ацанілі карэспандэнцыю яўрэйскай сям’і з польскага Верушова. 85 паштовак, якія дасылалі бацькі і трое дзяцей, аўкцыённы дом Felzmann апісаў як — цытата:

«Гэта рэдкасць, бо ў 1943 годзе ў жывых засталося няшмат яўрэяў».

600 еўра — пачатковая цана за дакументы, якія датычацца арышту ўдзельніка няўдалага замаху на Гітлера. Некалькі сотняў еўра каштуюць, напрыклад, медыцынскае апісанне прамысловай стэрылізацыі мужчыны з данымі яго бацькоў і дзяцей, зорка Давіда са слядамі выкарыстання ці ліст вязня лагера Аўшвіц, дасланы ў Кракаў.

Віцэ-прэзідэнт Міжнароднага Камітэта Аўшвіц Крыстаф Гойбнер (Christoph Heubner) патрабуе адмены аўкцыёну. Прадстаўнікі Інстытута Фрыца Баўэра з Франкфурта-на-Майне і нямецкія публіцысты абвінавачваюць арганізатараў у заробку на памятных рэчах. Аўкцыённы дом пакуль не адрэагаваў на гэтыя абвінавачванні.

IAR/нг