Беларуская Служба

Аўкцыён памятных рэчаў ахвяраў Халакосту ў Германіі адменены пад ціскам польскага боку

17.11.2025 11:04
Прадметы, між іншым, адносяцца да вязняў нямецкіх канцэнтрацыйных лагераў, у тым ліку канцлагера «Аўшвіц».
 -
Музей Аўшвіц-Біркенаў Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Аўкцыён прадметаў і дакументаў, звязаных з ахвярамі Халакосту, запланаваны на сёння (17 лістапада) у Германіі быў адменены.

Пад міжнародным ціскам, у тым ліку, з боку польскай дыпламатыі, Міжнароднага Асвенцымскага камітэта, нямецкага Інстытута Фрыца Баўэра і іншых устаноў аўкцыённы дом «Felzmann» у Нойсе адклікаў продаж больш за 600 прадметаў, звязаных з ахвярамі тэрору Другой сусветнай вайны.

Гэтыя прадметы ўтрымліваюць дадзеныя аб ахвярах Халакосту, а таксама адносяцца да вязняў нямецкіх канцэнтрацыйных лагераў, у тым ліку «Аўшвіц».

Аўкцыённы дом пакуль не пракаментаваў адмены аўкцыёну. Паводле звестак Frankfurter Allgemeine і Süddeutsche Zeitung, сярод іншага, вырашальнае значэнне для адмены рашэння мелі ўмяшанні Міжнароднага Асвенцымскага камітэта і міністра замежных спраў Польшчы Радаслава Сікорскага.

IAR/аз

У Германіі на продаж выставілі памятныя рэчы, звязаныя з Халакостам яўрэяў у часы вайны

16.11.2025 13:42
600 еўра — пачатковая цана за дакументы, якія датычацца арышту ўдзельніка няўдалага замаху на Гітлера.

Міністр культуры: Польшча хоча вярнуць, а не купляць рэчы, якія выставілі на аўкцыёне ў Германіі

16.11.2025 17:16
Аўкцыённы дом у Нойсе выставіў на продаж больш за 600 прадметаў і дакументаў, якія належалі вязням нямецкіх канцэнтрацыйных лагераў.