З гэтага флоту, які налічвае больш за тысячу адзінак, палова суднаў ужо знаходзіцца ў чорным спісе ЕС. Праблема ў тым, што санкцыі прымаюцца ў ЕС раз некалькі месяцаў, а судны мяняюць кармавы сцяг на працягу двух тыдняў, тым самым абыходзячы абмежаванні.
У Бруселі была дасягнута папярэдняя дамоўленасць аб тым, каб выключыць чорны спіс суднаў расійскага «ценявога флоту» з санкцыйных пакетаў. Гэта дазволіць хутчэй уводзіць абмежаванні на гэтыя судны і не дапусціць іх абыходу.
На сустрэчы міністраў замежных спраў ЕС у Бруселі абмяркоўвалася таксама ідэя, каб ЕС вёў перамовы з краінамі, пад сцягамі якіх плаваюць судны.
Караблі «ценявога флоту» плаваюць пад экзатычнымі сцягамі; некаторыя краіны нават не маюць выхаду да мора, а некаторыя не кантралююць рэестр суднаў.
Таму ЕС прапануе весці перамовы з дзяржавамі сцяга і прапанаваць зняць судны з рэгістрацыі. Судна без сцяга можна спыніць, напрыклад, для праверкі яго тэхнічнага стану.
У Польшчы можа быць выкарыстаны артыкул 110 Марскога кодэкса, які дазваляе высадку на борт. І нават калі канфіскацыя суднаў немагчымая, адна толькі затрымка для праверкі нанясе страты для Расіі.
IAR/яс