Падчас фестывалю гледачы ўбачаць найлепшыя спектаклі з Польшчы. Таксама адбудуцца паказы фільмаў і сустрэчы з мастакамі.
Бажэна Межоніс з Дома польскай культуры ў Вільні, які арганізуе мерапрыемства, адзначае таксама іншыя моманты фестывалю.
«Вішанькай на торце стане джазавы канцэрт гурта QUINTET SILENCE Багдановіча. У якасці запрошанага госця выступіць вядомы літоўскі саксафаніст, які атрымаў шматлікія ўзнагароды, Кейстуціс Вайгініс. Для аматараў авангарднага мастацтва ў нас ёсць «Аперэта» Гамбровіча з Тэатра Віткацы ў Закапанэ».
Бажэна Межоніс падкрэслівае, што фестываль у першую чаргу служыць сувяззю з культурнымі прапановамі з Польшчы, сустрэчай з жывой польскай культурай.
Фестываль працягнецца да 29 лістапада.
IAR/яс