Беларуская Служба

Еўрапейскія лідары адрэагавалі на амерыканскі мірны план для Украіны

21.11.2025 15:21
Лідары ​​ЕС правялі тэлефонную размову з Уладзімірам Зяленскім.
Budynek Rady UE
Budynek Rady UE Rada UE/Unia Europejska

Згодна з 28-пунктным планам, Кіеў павінен адрачыся ад ўступлення ў НАТА, Украіна мусіць скараціць сваю армію і перадаваць частку сваёй тэрыторыі Расіі. Паводле амерыканцаў, у Польшчы будуць размешчаны еўрапейскія знішчальнікі.

«Палякі будуць прымаць рашэнні адносна Польшчы. Нічога пра нас без нас», — напісаў прэм'ер-міністр Дональд Туск на «Платформе X».

«Што да міру, усе перамовы павінны весціся з удзелам Украіны. Нічога пра Украіну без Украіны», — дадаў кіраўнік урада.

Венгерскі прэм'ер-міністр Віктар Орбан рашуча падтрымаў амерыканскі мірны план па спыненні вайны ва Украіне і спадзяецца, што мірны саміт пройдзе ў Будапешце.

«Украінскія сілы павінны захаваць здольнасць абараняць суверэнітэт краіны», — пагадзіліся лідары ​​Германіі, Францыі і Вялікабрытаніі ў тэлефоннай размове з прэзідэнтам Украіны.

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон, прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Кір Стармер і канцлер Германіі Фрыдрых Мерц, як паведамляецца, запэўнілі Уладзіміра Зяленскага ў сваёй «пастаяннай і поўнай падтрымцы Украіны на шляху да трывалага і справядлівага міру».

Нямецкі Bild сцвярджае, што Фрыдрых Мерц плануе пагутарыць з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам.

Злучаныя Штаты хочуць, каб Украіна падпісала рамачнае пагадненне да наступнага чацвярга (27 лістапада), паведамляе Reuters са спасылкай на ананімную крыніцу.

яс