Беларуская Служба

Бежанец з Украіны стаў чэмпіёнам па сумо ў Японіі

24.11.2025 14:15
Украінскі спартсмен заяўляе, што плануе дасягнуць найвышэйшага тытула ў сумо.
      -      VIII
Від нацыянальнай японскай барацьбы – сумо - згадваецца ў першых летапісах з VIII стагоддзя і звязаны з рытуаламі карэннай рэлігіі сінтаізмRain/Pixabay/CC0

Уцякач з Украіны стаў чэмпіёнам па сумо ў Японіі. Даніла Яўгусішын, вядомы пад сваім японскім псеўданімам «Аонісікі Арата», з'яўляецца першым украінцам, які калі-небудзь стаяў на пʼедэстале ў прафесійным спаборніцтве па сумо.

21-гадовы Даніла Яўгусішын стаў першым украінцам, які выйграў Кубак імператара, а дасягнуў гэтага толькі ў сваім чатырнаццатым турніры.

Яўгусішын нарадзіўся ў Вінніцы. Ён пакінуў Украіну пасля расійскага ўварвання, каб трэніравацца ў Японіі.

Японская асацыяцыя сумо абвясціла, што спартсмен з Украіны будзе павышаны да рангу «азекі». Гэта другая па важнасці ступень байца сумо, з якой можна выйсці на званне вялікага чэмпіёна – «ёкадзуна».

Даніла Яўгусішын абвясціў, што мэта яго трэніровак – заваяваць найвышэйшы тытул у сумо.

IAR/аз