Беларуская Служба

У Іране мужчыну, асуджанага за згвалтаванне дзвюх жанчын, публічна пакаралі смерцю

25.11.2025 17:02
Мужчыну, асуджанага за згвалтаванне дзвюх жанчын, публічна пакаралі смерцю ў горадзе Бастам на паўночным захадзе Ірана, паведаміла ў аўторак агенцтва AFP.
Іран PAP/EPA/ABEDIN TAHERKENAREH

Мужчыну пакаралі смерцю пасля таго, як Вярхоўны суд падтрымаў прысуд, паведаміў афіцыйны судовы партал Ірана Mizan Online.

Суд устанавіў, што мужчына «падмануў дзвюх жанчын і згвалціў іх сілай і прымусам». Ён выкарыстоўваў «запалохванне і пагрозы», каб выклікаць у сваіх ахвяр страх перад шкодай для рэпутацыі. Асоба асуджанага не раскрываецца.

У Іране пакаранні смерцю звычайна выконваюцца ў турмах, але ў гэтым месяцы мужчына, асуджаны за забойства, быў публічна павешаны.

У панядзелак праваабарончая арганізацыя Хенгаў з Осла паведаміла, што з пачатку 2025 года ў іранскіх турмах было пакарана смерцю 1503 чалавекі.

ав