Беларуская Служба

Каталіцкія святары, якія працуюць у Ізраілі, заклікаюць паломнікаў прыязджаць у гэтую краіну

26.11.2025 12:36
З-за ваенных дзеянняў колькасць турыстаў, якія наведваюць Ізраіль, скарацілася прыкладна на 90%.
, .
Ерусалім, Ізраіль.Фота: Sean Pavone/Shutterstock

Паводле іх слоў, у Іерусаліме стала значна бяспечней пасля ўступлення ў сілу пагаднення аб спыненні агню ў Газе.

У Іерусаліме завяршаецца з'езд францысканцаў, якія кіруюць хрысціянскімі святынямі ад імя Каталіцкай Царквы. Духавенства абмеркавала сітуацыю ў Ізраілі і Палесціне пасля вайны ў Газе.

Францысканскі айцец Захеўш Дронжэк (Zacheusz Drążek), які працуе ў Іерусаліме, падкрэсліў у інтэрв'ю Польскаму радыё, што горад чакае пілігрымаў.

– Тут цяпер бяспечна. Мы запрашаем прыязджаць турыстаў. І наш кардынал, і наш новы куратар казалі пра гэта ў сваім нядаўнім выступленні, яны запрашалі ўсіх паломнікаў і турыстаў наведваць Святую Зямлю.

З пачатку вайны ў Газе два гады таму колькасць турыстаў, якія наведваюць Ізраіль, скарацілася прыкладна на 90%. Падчас канфлікту Стары горад Іерусаліма практычна пуставаў, а мінулы год стаў найгоршым годам у гісторыі ізраільскай турыстычнай індустрыі за многія гады. Летась у кастрычніку ў Ізраіль прыбылі 128 000 замежных турыстаў. Гэта значна менш, чым у рэкордным кастрычніку 2018 года, калі Ізраіль наведала паўмільёна турыстаў.

IAR/нг