Беларуская Служба

У аўстрыйскіх Альпах з-пад снегу выратавалі дзевяць чалавек

27.11.2025 18:05
Да поўдня з папулярнага ледавіка Штубай сышла лавіна, якая дасягнула адной з мясцовых лыжных трас.
АльпыJulius Silver/Pixabay/CC0

Лавіна сышла па-за трасамі. Там лыжнікі і сноўбардысты часта носяць лавінныя падушкі бяспекі. Ратавальнікі паведамілі, што было выкарыстана некалькі такіх заплечнікаў, якія дапамаглі пазбегнуць трагічных наступстваў лавіны і палегчылі доступ ратавальнікаў.

Ратавальнікі ўсё яшчэ вядуць пошукі, выкарыстоўваючы сабак і тры верталёты.

Першыя паведамленні гаварылі пра шэсць лыжнікаў, якія выклікалі лавіну, яны былі выратаваны, але пазней гэтая колькасць павялічылася на тры чалавекі, выратаваныя з-пад снегу. Усе жывыя, але шпіталізаваны.

Аўстрыйскім горным выратавальнікам дапамагалі польскія і чэскія ратавальнікі, якія праходзілі там навучанне.

ав