Адпаведны ліст, адрасаваны старшыні Еўрапейскай рады Антоніа Косце і старшыні Еўрапейскай камісіі Урсуле фон дэр Ляен, падпісалі лідары Эстоніі, Фінляндыі, Ірландыі, Латвіі, Літвы, Польшчы і Швецыі.
«Неабходна пачаць рэалізацыю прапановы аб выкарыстанні сродкаў з замарожаных актываў Расіі для прадастаўлення Украіне рэпарацыйнага крэдыту», – гаворыцца ў лісце.
У ім таксама адзначаецца, што агрэсія Расіі супраць Украіны ўяўляе экзістэнцыяльную пагрозу для Еўропы. «Падтрымка Украіны ў яе барацьбе за свабоду і незалежнасць – гэта не толькі маральны абавязак, але і нашы ўласныя інтарэсы», – гаворыцца ў лісце.
ав