Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зеленскі заявіў у панядзелак Bloomberg, што існуюць «бачанні ЗША, Расіі і Украіны» адносна таго, як вырашыць тэрытарыяльныя пытанні ў рамках будучага мірнага пагаднення, і пакуль няма адзінай пазіцыі па Данбасе.
Зяленскі, размаўляючы з агенцтвам па тэлефоне, дадаў, што Украіна настойвае на асобным пагадненні аб гарантыях бяспекі з заходнімі саюзнікамі, у першую чаргу з ЗША.
«Ёсць адно пытанне, на якое я – і ўсе ўкраінцы – хочам атрымаць адказ: што будуць рабіць нашы партнёры, калі Расія зноў пачне вайну?», – сказаў Зеленскі.
У нядзелю прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што ён расчараваны, таму што, паводле яго слоў, украінскі лідар яшчэ не прачытаў прапанаваны мірны план. Трамп лічыць, што Расія згодная з прапановай.
Украінскі лідар пагутарыў з Bloomberg па дарозе ў Лондан, дзе сёння праходзіць сустрэча з прэм'ер-міністрам Вялікабрытаніі Кірам Стармерам, канцлерам Германіі Фрыдрыхам Мерцам і прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам, каб абмеркаваць бягучыя перамовы па спыненні вайны ва Украіне.
ав