Гэта беатыфікацыя пяцідзесяці маладых католікаў, забітых немцамі падчас Другой сусветнай вайны. У ёй прымаюць удзел тысячы вернікаў, а таксама прадстаўнікі духавенства з Францыі і Германіі.
Гэта найбуйнейшая масавая беатыфікацыя ў гісторыі Францыі і першая такая цырымонія ў саборы Нотр-Дам.
Беатыфікаванымі з'яўляюцца святары, семінарысты, скаўты і свецкія людзі, звязаныя з Місіяй Святога Паўла — падпольнай душпастырскай сеткай, створанай у 1943 годзе падчас нямецкай акупацыі. Яе місіяй было аказваць духоўную падтрымку маладым французам, адпраўленым на прымусовыя работы ў Трэці Рэйх. Членаў місіі пераследавала гестапа. Многія з іх загінулі ў нямецкіх канцэнтрацыйных лагерах у апошнія гады вайны — не толькі ад хвароб і голаду, але і ў выніку жорсткага катавання. Каталіцкая царква падкрэслівае, што маладыя французы былі забітыя «з нянавісці да веры», а сённяшняя цырымонія – гэта крок да прымірэння.
IAR/нг