Відэахостынг YouTube перастане працаваць у Расіі максімум праз 6-12 месяцаў – пра гэта заявіў намеснік старшыні камітэта Дзярждумы па інфармацыйнай палітыцы Андрэй Свінцоў, піша novayagazeta.ru.
Паводле яго слоў, платформа працягвае ігнараваць патрабаванні расійскага заканадаўства, таму Раскамнагляд працягне ўводзіць у дачыненні да яе абмежаванні, аж да «поўнага выціскання».
«Усе, хто карыстаецца гэтай пляцоўкай для прасоўвання ўласнага кантэнту, павінны максімальна хутка пераходзіць на аналагі – гэта Rutube, «VK Відэа» і іншыя. Свой кантэнт трэба прасоўваць на расійскіх пляцоўках або тых, якія не ажыццяўляюць дзеянняў супраць РФ і нашых грамадзян», – дадаў Свінцоў.
16 снежня жыхары Санкт-Пецярбурга паскардзіліся на правайдэраў, якія пачалі цалкам абмяжоўваць доступ да YouTube, хаця да гэтага відэахостынг працаваў без іншых сродкаў. У тэхпадтрымцы кампаній назвалі тое, што адбываецца «часовымі складанасцямі», якія знаходзяцца ў кампетэнцыі Раскамнагляду.
вх