Беларуская Служба

Еўрапейская камісія адмяняе поўную забарону на новыя аўтамабілі з рухавікамі ўнутранага згарання з 2035 года

17.12.2025 08:48
Брусель паддаўся ціску краін ЕС, у тым ліку Польшчы, і аўтамабільнай прамысловасці і змякчыў патрабаванні.
Ілюстрацыйны здымакфота: tookapic/pixabay.com/CC0

Замест аўтамабіляў з нулявым узроўнем выкідаў, што азначае 100% скарачэнне выкідаў CO2, выкіды павінны быць скарочаныя на 90 працэнтаў. Гэта азначае падаўжэнне тэрміну службы аўтамабіляў з рухавікамі ўнутранага згарання нават пасля 2035 года.

Новыя аўтамабілі з рухавікамі ўнутранага згарання будуць даступныя на рынку ў выглядзе гібрыдаў з сістэмамі падзарадкі (якія спалучаюць рухавік унутранага згарання з электрарухавіком), аўтамабіляў на біяпаліве, а не толькі чыста электрамабіляў. Аднак вытворцы павінны будуць кампенсаваць астатнія 10 працэнтаў, выкарыстоўваючы так званую зялёную сталь, вырабленую з нізкім узроўнем выкідаў.

Віцэ-старшыня Еўрапейскай камісіі Стэфан Сежурн назваў пакет выратавальным кругам для еўрапейскай аўтамабільнай прамысловасці. «Гэты пакет вырашае праблемы прадстаўнікоў сектара, які знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Мы хочам падтрымаць нашу аўтамабільную прамысловасць», – дадаў віцэ-старшыня.

Прапановы Камісіі цяпер будуць разгледжаны дзяржавамі-членамі ЕС і Еўрапейскім парламентам. Канчатковая форма правілаў будзе залежаць ад вынікаў перамоваў паміж прадстаўнікамі гэтых устаноў.

ав