Беларуская Служба

Малдова далучаецца да санкцый супраць «Лукойла»

18.12.2025 16:45
Гэта было надзвычай складанае рашэнне, бо расійская кампанія дамінуе на малдаўскім паліўным рынку.
 .
Сцяг Малдовы.фота: jorono/pixabay.com/CC0 Public Domain

Урад Малдовы далучыўся да міжнародных санкцый супраць расійскай паліўнай кампаніі «Лукойл». Гэта было надзвычай складанае рашэнне, бо расійская кампанія дамінуе на малдаўскім паліўным рынку.

Прэм'ер-міністр Аляксандру Мунтяну абвясціў, што ўрад прыняў пакет санкцый, які быў уведзены ў кастрычніку. На думку малдаўскіх уладаў, дзеянні расійскіх паліўных кампаній, у тым ліку «Лукойла», могуць спрыяць дэстабілізацыі энергетычнай бяспекі ў Еўропе і ўмацаванню Расіі, якая зʼяўляецца агрэсарам ва Украіне. Па гэтых прычынах малдаўскі ўрад вырашыў далучыцца да міжнародных санкцый.

Доля «Лукойла» на рознічным рынку паліва ў Малдове складае больш за 20 працэнтаў. Ён цалкам дамінуе ў гандлі авіяцыйным палівам у краіне. Аднак дзяржава замацавала свае пазіцыі, узяўшы пад кантроль паліўную інфраструктуру ў сталічным аэрапорце. Кантракты на запраўку самалётаў, якія належаць дзяржаўным установам, таксама пастаянна мяняюцца.

Як і ў выпадку з прыродным газам, праеўрапейскія ўлады Малдовы хочуць хутка, але адначасова максімальна безбалюча для грамадзян, ліквідаваць сваю залежнасць ад паставак расійскага паліва.

IAR/аз

Частка расійскіх актываў знаходзіцца ў французскіх камерцыйных банках. Францыя гэта ўтойвае?

09.12.2025 11:10
Еўрапейская камісія плануе выдзеліць Украіне рэпарацыйную пазыку, якая павінна фінансавацца з расійскіх дзяржаўных актываў, замарожаных па ўсёй Еўропе.