Беларуская Служба

Вільня сустрэне Новы год без феерверкаў

31.12.2025 11:01
З 2021 года Вільня цалкам адмовілася ад піратэхнічных шоў у навагоднюю ноч.
Вільня сустрэне Новы год без феерверкаўPAP/Marcin Bielecki

Чарговы раз Вільня сустрэне Новы год без феерверкаў. Замест гэтага апоўначы на Саборнай плошчы адбудзецца спецыяльнае светлавое шоу, у прыватнасці на званіцы Віленскага кафедральнага сабора будзе паказаны спецыяльны відэаспектакл.

Чыноўнікі паясняюць, што рашэнне аб адмене паказу феерверкаў прадыктаванае клопатам аб бяспецы, навакольным асяроддзі і здароўі людзей і жывёлы.

Маляўнічыя відэапаказы праводзяцца ў цэнтры літоўскай сталіцы з 2018 года. У сваю чаргу з 2021 года Вільня цалкам адмовілася ад піратэхнічных шоў у навагоднюю ноч.

За бяспекай удзельнікаў навагодніх і пераднавагодніх мерапрыемстваў у цэнтры літоўскай сталіцы будуць сачыць дадатковыя паліцэйскія патрулі. Функцыянеры будуць рэагаваць, сярод іншага, на спробы выкарыстання піратэхнікі.

IAR/аз