Беларуская Служба

Кітай павышае падатак на сродкі кантрацэпцыі дзеля росту нараджальнасці

01.01.2026 18:21
Гэта частка дзяржаўнай палітыкі КПК, накіраванай на павышэнне нараджальнасці.
Ілюстрацыя PAP/EPA/ANDRES MARTINEZ CASARES

З 1 студзеня Кітай павялічыў на 13% падатак на продаж сродкаў кантрацэпцыі — прэзерватываў, таблетак і іншых кантрацэптыўных прадуктаў. Як паведамляе BBC, гэта частка дзяржаўнай палітыкі КПК, накіраванай на павышэнне нараджальнасці.

Адначасова ўлады скасавалі шэраг падатковых ільгот, уведзеных у 1990-я гады, калі ў краіне дзейнічала палітыка аднаго дзіцяці. У той жа час быў адменены ПДВ на паслугі, звязаныя з рэгістрацыяй шлюбаў і доглядам за пажылымі людзьмі.

Змена курсу звязаная са старэннем насельніцтва і дэмаграфічным спадам: у 2024 годзе насельніцтва Кітая скарачалася трэці год запар, а колькасць народжаных дзяцей упала да 9,54 мільёна — амаль удвая менш, чым дзесяць гадоў таму.

Эксперты сумняваюцца, што падатковыя меры змогуць істотна паўплываць на сітуацыю. Высокі кошт выхавання дзяцей, дарагая адукацыя і цяжкасці сумяшчэння працы і сямейнага жыцця застаюцца ключавымі бар’ерамі для росту нараджальнасці.

pap/эж