Ён адхіліў крытыку з боку тайваньскіх уладаў і іншых краін, папярэдзіўшы аб небяспецы ўмяшання ва ўнутраныя справы Кітая і падтрымкі сепаратызму на востраве.
«Аперацыі Народна-вызваленчай арміі Кітая (НВАК) вакол вострава неабходныя і бясспрэчныя. Мы ніколі не прымем сітуацыю, калі хто-небудзь пад падставай падтрымання міру ў Тайваньскім праліве звязвае нам рукі ў стрымліванні тайваньскага сепаратызму», – заявіў Чжан у заяве, апублікаванай на сайце міністэрства.
Каментарыі прадстаўніка сталі адказам на абурэнне пасля вучэнняў. Кітайскі бок заявіў, што двухдзённыя вучэнні дазволілі «поўную праверку ваенных магчымасцей», у тым ліку здольнасць атакаваць марскія мэты. Дэманстрацыя сілы КНР адбылася праз 11 дзён пасля таго, як ЗША абвясцілі аб рэкордным пакеце ўзбраенняў на суму 11,1 мільярда долараў для Тайваня.
Прэзідэнт Тайваня Лай Чын-дэ і прадстаўнікі ЗША, ЕС, Японіі, Аўстраліі і Філіпін выказалі занепакоенасць з нагоды манеўраў Кітая, палічыўшы дзеянні Пекіна дэстабілізуючымі рэгіён і аднабаковым змяненнем статус-кво.
Чжан заклікаў гэтыя краіны прытрымлівацца прынцыпу «адзінага Кітая» і перастаць «каламуціць ваду». Ён падкрэсліў, што манеўры былі прызначаны для праверкі інтэграваных баявых магчымасцей і дэманстрацыі сілы, якая дазволіць «рашуча супрацьстаяць любым спробам знешняга ўмяшання і абараняць нацыянальны суверэнітэт, адзінства і тэрытарыяльную цэласнасць».
Напружанасць у Тайваньскім праліве застаецца высокай з таго часу, як Лай, якога Пекін назваў «сепаратыстам», прыйшоў да ўлады ў Тайбэі. Камуністычны ўрад у Пекіне лічыць Тайвань неад'емнай часткай кітайскай тэрыторыі. Тайбэй адхіляе прэтэнзіі Пекіна, называючы іх спробай «анексіі» і падкрэсліваючы, што толькі народ Тайваня можа вырашаць яго будучыню.
ав