Беларуская Служба

Нікалас Мадура захоплены і вывезены з Венесуэлы

03.01.2026 12:16
Пра гэта паведаміў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у сацсетцы Truth Social.
  ()
Нікалас Мадура (злева) з жонкай Сіліяй Флорэс і венесуэльскімі генераламіPAP/EPA/RONALD PENA R

Вашынгтон падчас удараў па Венесуэле захапіў і вывез з краіны яе лідара Нікаласа Мадура, а таксама яго жонку Сілію Флорэс. Пра гэта паведаміў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у сацсетцы Truth Social.

Акрамя таго, амерыканскі лідар пацвердзіў, што ЗША правялі буйнамаштабны ўдар па Венесуэле і яе прэзідэнту. Па словах Трампа, аперацыя была праведзеная сумесна з праваахоўнымі органамі ЗША.

Трамп таксама анансаваў прэс-канферэнцыю, якая адбудзецца ў 11:00 па мясцовым часе (17:00 паводле цэнтральнаеўрапейскага). Чакаецца, што ён раскажа падрабязнасці аперацыі.

У ноч на 3 студзеня ў Каракасе і іншых частках краіны прагрымелі выбухі. Гэта адбылося пасля таго, як Трамп раней прыгразіў наземнымі ўдарамі па Венесуэле.

Газета The New York Times пісала, што пасля ўдару ЗША па Венесуэле месцазнаходжанне Мадура невядомае.

вс

ЗША нанеслі ўдар па сталіцы Венесуэлы Каракасе

03.01.2026 09:28
ЗША пачалі авіяўдары ў рамках наземнай вайсковай аперацыі ў Венесуэле.