Беларуская Служба

У Кішынёве закрыюць Расійскі цэнтр навукі і культуры

05.01.2026 18:17
У МЗС Малдовы заявілі, што цэнтр, які дзейнічаў з 2009 года, займаўся гібрыднай дзейнасцю, у тым ліку прасоўваннем ідэалогіі расійскага дамінавання.
  ()
Сцяг Малдовы (ілюстрацыя)Фота: Беларуская служба Польскага радыё/https://www.polskieradio.pl/396

Улады Малдовы да пачатку ліпеня 2026 года закрыюць Расійскі цэнтр навукі і культуры, які дзейнічае ў сталіцы краіны Кішынёве. Пра гэта паведаміў віцэ-прэм’ер і міністр замежных спраў Малдовы Міхай Папшой.

Паводле яго, рашэнне аб закрыцці было прынята яшчэ ў снежні, аднак яго рэалізацыя адкладалася з-за малдова-расійскага пагаднення 1998 года, якое прадугледжвае шасцімесячную адтэрміноўку пасля дэнансацыі дакумента. Кішынёў ужо афіцыйна праінфармаваў Маскву аб сваім намеры.

У МЗС Малдовы заявілі, што цэнтр, які дзейнічаў з 2009 года, займаўся гібрыднай дзейнасцю, у тым ліку прасоўваннем ідэалогіі расійскага дамінавання. Закрыццё ўстановы ўлады Малдовы лічаць мерай абароны суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці краіны.

pap/эж

Малдова выбрала Еўропу і свабоду

29.09.2025 15:32
Праеўрапейская кіроўная партыя  перамагла на ўчорашнім галасаванні ў Малдове, апярэдзіўшы кааліцыю прарасійскіх сіл.

Малдова далучаецца да санкцый супраць «Лукойла»

18.12.2025 16:45
Гэта было надзвычай складанае рашэнне, бо расійская кампанія дамінуе на малдаўскім паліўным рынку.