Беларуская Служба

Колькасць загінулых падчас пратэстаў, якія пачаліся на фоне эканамічных цяжкасцей у Іране, узрасла да 29 чалавек

06.01.2026 10:03
Пратэсты ў Іране пачаліся 28 снежня на галоўным рынку Тэгерана на фоне рэзкага падзення курса нацыянальнай валюты і эканамічных праблем.
Маніфестацыя ў падтрымку іранскіх пратэстаў перад пасольствам Ірана ў ЛонданеPAP/EPA/TOLGA AKMEN

Колькасць загінулых падчас пратэстаў, якія пачаліся на фоне эканамічных цяжкасцей у Іране, узрасла да 29 чалавек, паведаміла Іранскае агенцтва па правах чалавека HRANA са штаб-кватэрай у ЗША.

Падчас акцый, якія праходзілі амаль па ўсё краіне, загінулі 27 удзельнікаў пратэстаў і двух сілавікоў. HRANA паведамляе, што 64 чалавекі атрымалі раненні, а 1 тыс. 203 чалавекі былі затрыманыя.

Большасць траўмаў была атрыманая ў выніку траплення карцечы і пластыкавых куль. Іранскія ўлады пакуль не рабілі ніякіх афіцыйных заяў аб колькасці смяротных ахвяраў ці параненых падчас пратэстаў.

Пратэсты ў Іране пачаліся 28 снежня на галоўным рынку Тэгерана на фоне рэзкага падзення курса нацыянальнай валюты і эканамічных праблем. Акцыі распаўсюдзіліся на многія гарады краіны.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп 2 студзеня заявіў, што ЗША прыйдуць на дапамогу, калі «Іран пачне страляць і забіваць мірных дэманстрантаў». Падобную заяву Трам паўтарыў 4 студзеня.

вс