Беларуская Служба

Фінляндыя вызваліла судна, падазраванае ў пашкоджанні кабеля ў Фінскай затоцы

12.01.2026 16:03
Падобныя інцыдэнты, звязаныя з крытычна важнай інфраструктурай, адбываліся ў Балтыйскім моры таксама раней.
Падобныя інцыдэнты на Балтыцы неаднаразова фіксаваліся з часу расійскага ўварвання ва Украінуshutterstock, Autorstwa esbobeldijk

Фінляндыя вызваліла судна, падазраванае ў пашкоджанні падводнага кабеля ў Фінскай затоцы. Інцыдэнт адбыўся ў канцы снежня. Фінскія ўлады затрымалі аднаго члена экіпажа і забаранілі тром іншым пакідаць краіну да вынікаў расследавання.

132-метровае грузавое судна Fitburg, якое плыло з Санкт-Пецярбурга ў Ізраіль, было затрыманае ў 31 снежня 2025 года. Фінскія ўлады падазраюць, што яго якар мог пашкодзіць тэлекамунікацыйны кабель, які злучае Фінляндыю і Эстонію.

Паліцыя паведаміла, што мерапрыемствы на борце судна завершана. Фінскія ўлады праводзяць расследаванне па факце, сярод іншага, «сур'ёзнага злачынства і парушэння тэлекамунікацыйнай сувязі».

Падобныя інцыдэнты, звязаныя з крытычна важнай інфраструктурай, адбываліся ў Балтыйскім моры таксама раней.

Эксперты і палітыкі звязваюць іх з павелічэннем гібрыднай дзейнасці, накіраванай супраць краін рэгіёна пасля пачатку расійскага ўварвання ва Украіну.

IAR/аз

Фінскія ўлады арыштавалі судна, якое пашкодзіла падводны тэлекамунікацыйны кабель

31.12.2025 16:00
Пашкоджанне кабеля не выклікала істотных парушэнняў сувязі, паведамляюць улады.