З самага пачатку свайго кіравання Уладзімір Пуцін скажаў гісторыю, каб апраўдаць агрэсіўныя дзеянні супраць Украіны і яе заходніх суседзяў. Ён таксама спрабуе сцерці злачыннае мінулае Савецкага Саюзу.
Кіраўнік расійскіх архіваў Андрэй Арцізаў заявіў дзяржаўнаму інфармацыйнаму агенцтву, што палякі перашкаджалі дыялогу паміж Францыяй, Вялікабрытаніяй і Савецкім Саюзам аб стварэнні кааліцыі супраць нацыстаў і Адольфа Гітлера. Расійскі чыноўнік спасылаўся на французскія архіўныя дакументы, якія знаходзіліся ў валоданні Масквы дзесяцігоддзямі.
З самага пачатку свайго кіравання Уладзімір Пуцін ставіў пад сумнеў значэнне сакрэтных пратаколаў Пакта Молатава-Рыбентропа, які прадугледжваў падзел Польшчы Трэцім рэйхам і Савецкім Саюзам.
Расійская прапаганда неаднаразова выказвала меркаванне, што менавіта адсутнасць саступак Варшавы падштурхнула Гітлера да ўварвання ў Польшчу, і адмаўляе дачыненне да расстрэлаў у Катыні.
Крэмль выкарыстоўвае гістарычныя скажэнні для апраўдання агрэсіі супраць Украіны і дыскрэдытацыі суседзяў Расіі, якіх малюе як «русафобаў» і «нацыстаў».
IAR/яс