Літва працягвае размяшчаць свае сілы аховы правапарадку на мяжы з Беларуссю. Гэтыя дзеянні звязаныя з шматлікімі выпадкамі парушэння літоўскай паветранай прасторы паветранымі шарамі з кантрабандай восенню мінулага года.
Міністэрства ўнутраных спраў Літвы заявіла, што канцэнтрацыя сіл на мяжы з Беларуссю служыць эфектыўным стрымліваючым сродкам. Ад 10 да 49 каманд штодня патрулююць памежную зону. Тактычныя аперацыі плануюцца з улікам бягучых умоў надвор'я і дадзеных разведкі.
Кантрабандныя паветраныя шары прывялі да ўскладнення працы Віленскага аэрапорту і перанакіравання шматлікіх рэйсаў у іншыя аэрапорты.
Літоўскія ўлады палічылі шматлікія парушэнні паветранай прасторы часткай гібрыднай вайны з боку Беларусі. Таму ў пачатку снежня Літва абвясціла надзвычайнае становішча, якое дазваляе хутчэй і шырэй далучыць у дзеянні сілы бяспекі і вайскоўцаў.
Міністэрства ўнутраных спраў Літвы паведаміла, што ў мінулым годзе было канфіскавана больш за 600 паветраных шароў. Гэта ў тры разы больш, чым у 2024 годзе.
IAR/яс