Беларуская Служба

Найбуйнейшую аперацыю супраць нарказлачыннасці ў гісторыі ЕС ініцыявала польская паліцыя

21.01.2026 14:02
Сілавікі канфіскавалі больш за 9 тон наркотыкаў, закрылі дзясяткі лабараторый і арыштавалі 85 чалавек у розных краінах.
        ( ),  -         .
Дырэктар крымінальнага бюро Польскай паліцыі інспектар Міхал Бялэнцкі (у цэнтры), падчас прэс-канферэнцыі па найбуйнейшай у гісторыі аперацыі ЕС скіраванай супраць нарказлачыннасці.PAP/Leszek Szymański

Найбуйнейшая аперацыя ў гісторыі Еўрапейскага Саюза, накіраваная на пераслед вытворчасці і незаконны абарот сінтэтычных наркотыкаў адначасова ў некалькіх краінах дала плён. Сілавікі канфіскавалі больш за 9 тон наркотыкаў, закрылі дзясяткі лабараторый і арыштавалі 85 чалавек у розных краінах.

Галоўны інспектар паліцыі Павел Паўтажыцкі, заявіў, што хімікаты, якія выкарыстоўваюцца для вытворчасці наркотыкаў, паступаюць пераважна з Азіі:

— Гэта ў асноўным Кітай і Індыя, якія могуць без праблем даставіць любы хімікат па запыце. Мы гэтыя рэчывы канфіскуем. На жаль, злачынцы знайшлі спосаб зарабіць велізарнае багацце на чалавечых пакутах, часта ў тым ліку і на смерці.

Аперацыя была распачатая ў 2022 годзе супрацоўнікамі польскай паліцыі ў Вроцлаве.

«Еўрапал» каардынаваў дзейнасць праваахоўных органаў Польшчы, Нідэрландаў, Германіі, Бельгіі, Іспаніі і Чэхіі.

Аперацыя завяршылася 16 студзеня.

Неўзабаве адбудзецца канферэнцыя па выніках сумесных дзеянняў.

IAR/яс