Беларуская Служба

Трамп у Давосе: ЗША перажываюць «эканамічны бум», Еўропа «не рухаецца ў правільным кірунку»

21.01.2026 16:11
Трамп расхваліў сябе і ЗША і раскрытыкаваў Еўропу.
Дональд ТрампEPA/GIAN EHRENZELLER Dostawca: PAP/EPA.

Дональд Трамп у сваёй прамове на эканамічным форуме ў Давосе сцвердзіў, што пасля года знаходжання на пасадзе прэзідэнта, эканоміка ЗША знаходзіцца ў найлепшай форме. Адначасова Трамп заявіў, што Еўропа рухаецца ў няправільным кірунку. У сваёй прамове ён падкрэсліў унікальнае становішча ЗША і раскрытыкаваў еўрапейскую мадэль развіцця.

— Учора споўнілася першая гадавіна маёй інаўгурацыі, а сёння, пасля 12 месяцаў знаходжання ў Белым доме, наша эканоміка квітнее, у нас імклівы эканамічны рост, прамысловасць расце, інвестыцыі растуць, даходы растуць, інфляцыя пераадолена, наша раней адкрытая і небяспечная мяжа закрытая і практычна непраходная, а Злучаныя Штаты знаходзяцца ў самым разгары самай хуткай і ўражлівай эканамічнай трансфармацыі ў гісторыі нашай краіны.

Дональд Трамп раскрытыкаваў Еўропу і заклікаў яе браць прыклад з амерыканскай эканамічнай палітыкі.

— Некаторыя месцы ў Еўропе, шчыра кажучы, ужо непазнавальныя. І мы можам спрачацца за гэта, але гэта бессэнсоўна. Я люблю Еўропу і хачу бачыць яе рост, але яна рухаецца ў няправільным кірунку».

Прэзідэнт ЗША заявіў, што Еўропа памылкова сканцэнтравалася на зялёнай энергіі і масавым прыёме мігрантаў.

Трамп закончыў сваю прамову пытаннем пра Грэнландыю. Сказаў, што сілай яе браць не хоча, аднак, мяркуе, што інакш яму Грэнландыю не дадуць.

— Усё, чаго мы просім, — гэта Грэнландыя, у тым ліку права ўласнасці, таму што права ўласнасці неабходна для яе абароны, — падкрэсліў ён.

«Мы просім кавалак лёду. (...) Гэта вельмі невялікая просьба ў параўнанні з тым, што мы ім даем ужо шмат дзесяцігоддзяў», — сцвярджаў Трамп.

IAR/яс

«Прыйшоў час узяць сябе ў рукі, быць цвёрдымі». Еўрапейскія лідары ашаломленыя прапановамі Трампа

21.01.2026 15:55
Сусветны эканамічны форум у Давосе праходзіць пад дэвізам «Дух дыялогу», але ўся ўвага скіраваная на аднаго чалавека - Дональда Трампа.