Еўрапейскі саюз канчаткова і поўнасцю адмаўляецца ад імпарту газу з Расіі. Дзяржавы-члены зацвердзілі ранейшыя дамоўленасці, якія некалькі тыдняў таму ўхваліў Еўрапарламент. Поўная забарона на пастаўкі расійскага газу ўступіць у сілу восенню наступнага года, хоць першапачаткова планавалася зрабіць гэта толькі напрыканцы года.
Ужо цяпер еўрапейскія кампаніі не могуць заключаць новыя кантракты на пастаўкі расійскага газу. Кароткатэрміновыя дамовы будуць скасаваныя з сярэдзіны года, а доўгатэрміновыя — восенню наступнага года. Тады пастаўкі газу з Расіі будуць спыненыя цалкам. Згодна з новаўвядзеннямі, гэта павінна адбыцца ў верасні, калі газасховішчы ў Еўропе будуць дастаткова запоўненыя. У адваротным выпадку забарона пачне дзейнічаць з лістапада.
Еўракамісар па энергетыцы Дан Ёргенсэн заявіў, што ЕС занадта доўга залежаў ад газу агрэсара, які вядзе злачынную вайну супраць Украіны, а сама супольнасць спазнавала энергетычны шантаж з боку РФ.
iar/эж