Беларуская Служба

Маразы паралізавалі жыццё ў ЗША 

27.01.2026 09:22
Загінулі прынамсі 30 чалавек.
       ,     31C.
У многіх гарадах ЗША адкрыты спецыяльныя пункты абагрэву, бо маразы месцамі дасягаюць —31°C.severe-weather.eu

Улады Нью-Ёрка змагаюцца з наступствамі моцнай снежнай буры, якая прайшла праз горад у выходныя. У нядзелю, 25 студзеня, у Нью-Ёрку выпала больш за 30 сантыметраў снегу, паведаміў мэр горада Зохран Мамдані, адзначыўшы, што, хаця найгоршае ўжо мінула, гарадскія службы працягваюць інтэнсіўную працу па расчыстцы вуліц і гарантаванні бяспекі жыхароў. Асаблівую ўвагу ўлады надаюць дапамозе бяздомным:

«Нашым найвышэйшым прыярытэтам застаецца гарантаванне бяспекі і цяпла для кожнага жыхара гораду ў гэты працяглы перыяд маразоў. З пятнічнага вечара дзейнічаюць узмоцненыя працэдуры, якія дазволілі нашым гуманітарным камандам за выходныя размясціць 170 чалавек у прытулках, цэнтрах падтрымкі і шпіталях. Большасць людзей была змешчаная ў прытулкі. Тое, што завея мінула, не азначае, што пагроза для бяздомных знікла. Сёння гуманітарныя каманды яшчэ больш узмацнілі сваю працу, каб забяспечыць прытулак тым, хто мае ў гэтым патрэбу».

ЗША ў цэлым перажываюць анамальныя маразы і снегапады: маштабны зімовы шторм паралізаваў жыццё ў двух трацінах краіны, загінулі прынамсі 30 чалавек.

iar/pap/эж

У Варшаве запусцілі спецыяльныя бясплатныя аўтобусы, у якіх пасажыры могуць пагрэцца (ФОТА)

18.01.2026 16:18
Раней у перасадачных пунктах Варшавы ўлады паставілі палаткі, каб пасажыры маглі сагрэцца і бясплатны выпіць гарбаты ці кавы.