З-за міжнароднай нявызначанасці як цэнтральныя банкі, так і прыватныя інвестары ўсё часцей купляюць золата, тлумачыць Даан Струйвен з інвестыцыйнага банка Goldman Sachs:
- Унікальнасць золата ў тым, што яно амаль пастаянна запатрабаванае. З аднаго боку, гадавая здабыча гэтага каштоўнага металу прыкладна ў сто разоў меншая за яго запасы. З іншага боку, попыт расце. Пакупнікі купляюць яго за любую цану. Яны купляюць па макраэканамічных прычынах або ў якасці гарантый.
Рэзкі рост цэн на золата таксама падсілкоўваецца аслабленнем долара ЗША.
Эканамісты не выключаюць, што цана на золата дасягне 5400 долараў за ўнцыю да канца гэтага года (2026), а долар працягне слабець.
ав