Беларуская Служба

Беларусы – у тройцы еўрапейскіх народаў, якія любяць найдаўжэй паспаць (ІНФАГРАФІКА)

01.02.2026 09:01
Большасць краінаў заходняй Еўропы пачынае дзень раней, чым жыхары ўсходняй.
ГадзіннікФото: pixabay.com

Грамадская ініцыятыва GeoData & Rankings апублікавала рэйтынг, датычны сярэдняй гадзіны абуджэння ў паасобных еўрапейскіх краінах. З яго вынікае, што большасць краінаў заходняй і паўночнай Еўропы пачынае дзень паміж 07:20 і 07:50. У сваю чаргу ўсходняя і паўднёвая часткі кантыненты прачынаюцца паміж 08:00 і 08:25.

Так, сярэднестатыстычны беларус прачынаецца а 08:20. Пазней за іх дзень пачынаюць толькі партугальцы (08:22) і грэкі (08:25). Палякі ўстаюць а 07:25. Самыя «раннія птушкі» сярод еўрапейцаў – гэта жыхары Швейцарыі (07:13), Чэхіі (07:15), а таксама Славакіі, Балгарыі і Даніі (07:19).

вс