Беларуская Служба

У Лос-Анджэлесе ў 68-ы раз уручылі музычныя прэміі «Грэмі»

02.02.2026 09:00
Сёлета сярод намінантаў апынуўся таксама польскі музыка – класічны гітарыст Матэвуш Кавальскі.
       ()        ()  68-
Амерыканская спявачка і аўтар песень Білі Айліш (злева) і амерыканскі спявак і аўтар песень Фінеас (справа) падчас 68-й штогадовай цырымоніі ўручэння прэміі «Грэмі»PAP/EPA/JILL CONNELLY

Музыка і палітыка дамінавалі на 68-й цырымоніі ўручэння прэміі «Грэмі». Падчас гала-канцэрта ў Лос-Анджэлесе музыкі выказалі сваю нязгоду з бягучай сітуацыяй на амерыканскіх вуліцах і дзеяннямі праваахоўных органаў, накіраванымі супраць імігрантаў.

Сёлета сярод намінантаў у 95 катэгорыях апынуўся таксама польскі музыка – класічны гітарыст Матэвуш Кавальскі ў дуэце са славенцам Макам Грыгцем. Дуэт быў адзначаны за альбом «Slavic Sessions». Аднак канчаткова выйграць статуэтку не ўдалося.

Песняй года стала «Wildflower» Білі Айліш. Алівія Дын стала новым артыстам года. Кендрык Ламар атрымаў узнагароду за найлепшы рэп-альбом і гэта была яго 26-я прэмія «Грэмі». У сваю чаргу ўзнагароду за «Альбом 2026 года» атрымаў Бад Баны за свой іспанамоўны альбом «Debi Tirar Más Fotos».

Дарэчы музыка прысвяціў узнагароду «ўсім людзям, якія былі вымушаныя пакінуць сваю радзіму». Да крытыкі палітыкі адміністрацыі Дональда Трампа ў дачыненні да імігрантаў падчас гала-канцэрта далучыліся таксама Білі Айліш і Алівія Дын.

IAR/аз

25 гадоў з дня смерці забытай легенды польскай эстрады Эдмунда Фэтынга

30.01.2026 15:42
Эдмунд Фэтынг застаўся ў гісторыі як чалавек, чый голас і сёння гучыць у памяці слухачоў, нават калі не ўсе ведаюць яго імя.