Беларуская Служба

Еўрапейская камісія накіравала дзяржавам-членам ЕС праект 20-га пакета санкцый супраць Расіі

06.02.2026 18:05
«Гэта яшчэ больш знізіць даходы Расіі ад энергетыкі і ўскладніць ёй пошук пакупнікоў на сваю нафту», – пракаментавала старшыня Еўрапейскай камісіі.
,
У, ПуцінPAP/EPA/VYACHESLAV PROKOFYEV/SPUTNIK/KREMLIN / POOL

Ключавым элементам пакета з'яўляецца адмена абмежавання цэн на расійскую нафту і ўвядзенне забароны на марскія перавозкі для ўсіх, хто перавозіць гэтую сыравіну з Расіі.

Забарона на марскія перавозкі расійскай нафты азначае, што еўрапейскія судны не змогуць перавозіць нафту з Расіі, а судны краін, якія не ўваходзяць у ЕС, не змогуць карыстацца еўрапейскім страхаваннем або еўрапейскімі партамі.

«Гэта яшчэ больш знізіць даходы Расіі ад энергетыкі і ўскладніць ёй пошук пакупнікоў на сваю нафту», – пракаментавала старшыня Еўрапейскай камісіі.

Яна заявіла, што гэтая забарона будзе рэалізавана сумесна з G7. Акрамя таго, у чорны спіс будуць унесены яшчэ 43 судны з так званага ценявога флоту Расіі. Чакаецца таксама, што ЕС увядзе забарону на такія паслугі, як тэхнічнае абслугоўванне танкераў для перавозкі звадкаванага прыроднага газу і ледаколаў, што яшчэ больш паставіць пад пагрозу экспарт газу.

Старшыня Камісіі абвясціла ў спецыяльнай заяве, што, акрамя энергетычнага сектара, новы пакет санкцый таксама будзе ахопліваць сектары фінансавых паслуг і гандлю. Дадатковыя абмежаванні будуць уведзены на расійскую банкаўскую сістэму і яе здольнасць ствараць альтэрнатыўныя каналы аплаты для фінансавання бізнесу.

«Гэта слабое месца Расіі», – падкрэсліла Урсула фон дэр Ляен.

Чакаецца, што пад санкцыі будуць уведзены яшчэ 20 расійскіх рэгіянальных банкаў. Акрамя таго, абмежаванні будуць уведзены на некалькі банкаў у краінах па-за межамі ЕС за абыход раней уведзеных санкцый. Таксама чакаецца ўзмацненне санкцый, накіраваных на рынак крыптавалют.

Будуць уведзены абмежаванні і на экспарт з Расіі – ад гумы да трактароў і кібербяспекі - на суму больш за 360 мільёнаў еўра. Забарона на імпарт будзе ахопліваць металы, хімікаты і крытычна важныя мінералы на суму больш за 570 мільёнаў еўра.

Цяпер 20-ы пакет санкцый разгледзяць краіны ЕС. Для яго зацвярджэння спатрэбіцца аднагалоснасць. Еўрапейская камісія спадзяецца, што гэта адбудзецца ў чацвёртую гадавіну ўварвання Расіі ва Украіну.

ав