Іран дае зразумець, што прызнанне права на ўзбагачэнне ўрану з'яўляецца ўмовай поспеху перамоў. Міністр замежных спраў Ірана Абас Арагчы заявіў, што гаворка ідзе пра суверэнітэт і адсутнасць згоды на знешні ціск.
На прэс-канферэнцыі ў Тэгеране міністр сцвярджаў, што рух ваенных сілаў ЗША ў рэгіёне не выклікае страху ў іранскіх уладаў.
— Ісламская Рэспубліка Іран заплаціла вельмі высокую цану за сваю мірную ядзерную праграму і ўзбагачэнне ўрану. Чаму мы так моцна настойваем на ўзбагачэнні і не хочам ад яго адмовіцца, нават калі нам навязваюць вайну? Таму што ніхто не мае права дыктаваць, як нам сябе паводзіць. Калі Іран настойвае на ўзбагачэнні, гэта адбываецца таму, што ён супраць любой формы дамінавання.
Міністр замежных спраў Ірана падкрэсліў, што Тэгеран не пагодзіцца на поўнае прыпыненне ўзбагачэння ўрану, але заяўляе пра гатоўнасць абмяркоўваць узровень узбагачэння і чысціню — пры ўмове захавання права праводзіць гэтую дзейнасць на сваёй тэрыторыі. Іран таксама спадзяецца на паслабленне санкцый і дээскалацыю ваеннай напружанасці.
Тэгеран сцвярджае, што яго ядзерная праграма мае выключна мірны характар, і апісвае нядаўнія перамовы з ЗША як крок наперад. Дата і месца правядзення наступнага раўнда перамоваў будуць узгоднены з аманскімі ўладамі.
IAR/нг