Беларуская Служба

У Эстоніі была афіцыйна адкрытая 17-кіламетровая ледзяная дарога па Балтыйскім моры

09.02.2026 18:01
На ледзяным маршруце дзейнічаюць іншыя правілы дарожнага руху, чым на звычайных дарогах.
Замерзлае Балтыйскае мораPAP/Andrzej Jackowski

З учарашняга дне эстонскія кіроўцы могуць карыстацца 17-кіламетровай ледзяной дарогай па Балтыйскім моры, якая злучае дзве выспы. Дарога з'яўляецца альтэрнатывай паромам, рух якіх быў прыпынены з-за замярзання мора.

Маршрут праходзіць ад Таркма на востраве Хійумаа да вёскі Трыйгі на Саарэмаа. Па ім могуць рухацца транспартныя сродкі вагой да дзвюх з паловай тон.

Пасля адкрыцця маршруту (у нядзелю раніцай) з абодвух бакоў утварыліся чэргі з аўтамабіляў. Дарога адкрыта толькі ў дзённы час – ноччу яна закрыта.

На маршруце дзейнічаюць іншыя правілы дарожнага руху, чым на звычайных дарогах. Рэкамендаваная хуткасць руху складае 25 або ад 40 да 70 кіламетраў у гадзіну. Кіроўцы не павінны карыстацца рамянямі бяспекі і захоўваць дыстанцыю не менш за 250 метраў ад аўтамабіля, які рухаецца наперадзе. Абгон забаронены.

Эстонскае транспартнае ўпраўленне рэкамендуе правяраць бягучы стан ледзяной дарогі ў Інтэрнэце. Яно таксама заклікае кіроўцаў не карыстацца неафіцыйнымі маршрутамі на Балтыйскім моры, бо гэта можа ўяўляць небяспеку для жыцця.

IAR/аз

Маразы працягваюцца. Сітуацыя сур’ёзная – перасцерагае польскае МУС

19.01.2026 13:25
Ведамства заклікала палякаў быць пільнымі і звяртаць увагу на людзей вакол нас.