Беларуская Служба

Трамп хоча даць шанец дыпламатыі ў справе Ірану

12.02.2026 08:26
Дональд Трамп даў зразумець, што пакуль не хоча нападаць на Іран, бо хоча даць шанец перамовам з Тэгеранам.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп EPA/SHAWN THEW / POOL Dostawca: PAP/EPA.

Прэзідэнт ЗША сустрэўся ўчора ў Белым доме з прэмʼер-міністрам Ізраіля Біньямінам Нетаньяху. Акрамя Ірану, два лідары абмеркавалі сітуацыю ў Сектары Газа. Біньямін Нетаньяху правёў у Белым доме дзве з паловай гадзіны. Прэмʼер-міністр Ізраілю пагаварыў з Дональдам Трампам у Авальным кабінеце, пасля чаго адбылася сустрэча дэлегацый абедзвюх краін. Трамп і Нетаньяху не размаўлялі з журналістамі, а Белы дом не зрабіў заявы.

Прэзідэнт Трамп толькі апублікаваў у сацыяльных сетках паведамленне, што аддае перавагу дыпламатыі ў іранскім пытанні. «Мы не дасягнулі ніякіх канкрэтных дамоўленасцяў, акрамя таго, што я настойваў на тым, каб перамовы з Іранам працягваліся, каб убачыць, ці можна дасягнуць пагаднення», – напісаў ён.

Падчас свайго візіту ў Вашынгтон Нетаньяху абвясціў, што Ізраіль далучыцца да Рады міру Дональда Трампа. Прэмʼер-міністр Ізраілю заявіў, што ўжо падпісаў устаноўчы статут гэтай арганізацыі, адной з мэтаў якой зʼяўляецца рэканструкцыя Сектару Газа.

ПР/юл