Беларуская Служба

Былога міністра энергетыкі Украіны затрымалі пры спробе пакінуць краіну

15.02.2026 16:54
За яго перамяшчэннем уважліва сачылі антыкарупцыйныя органы.
 .
Герман Галушчанка.Фота: УНІАН

Былы міністр энергетыкі Украіны Герман Галушчанка быў затрыманы пры спробе перасячэння дзяржаўнай мяжы ў ноч на 15 лютага, паведамляе УНІАН са спасылкай на «Украінскую праўду» і крыніцы.

Паводле крыніцы, былога чыноўніка знялі з цягніка. Як удакладняе выданне, памежная служба дзейнічала на падставе ўказанняў антыкарупцыйных органаў. Памежнікі мелі афіцыйны запыт ад НАБУ і Спецыялізаванай антыкарупцыйнай пракуратуры адносна Галушчанкі.

Згодна з працэдурай, памежнікі павінны былі неадкладна паведамляць дэтэктывам, калі асоба, якая фігуруе ў крымінальнай справе, спрабуе пакінуць Украіну.

«Працягваюцца першачарговыя следчыя дзеянні, якія праводзяцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі закона і санкцыямі суда. Падрабязнасці пазней», — гаворыцца ў Telegram.

Крымінальная справа з удзелам Галушчанкі — што вядома

Раней УНІАН паведамляў, што дэтэктывы НАБУ падазраюць бізнесмена Цімура Міндзіча ў стварэнні злачыннай арганізацыі і «адмыванні» сродкаў, атрыманых злачынным шляхам.

Паведамляецца, што на працягу 2025 года былі ўстаноўлены факты злачыннай дзейнасці Міндзіча ў энергетычнай сферы шляхам уплыву на тагачаснага міністра энергетыкі Германа Галушчанку.

Пазней Рада звольніла міністра Галушчанку з пасады. 11 лістапада НАБУ і САП апублікавалі аўдыёзапісы размоў удзельнікаў схемы маштабнага растраты сродкаў у ААТ «Энергаатам». Верагодна, ёсць запісы размоў і былога міністра энергетыкі.

нг