Беларуская Служба

У Фінляндыі размесціцца штаб-кватэра перадавых сіл НАТА

17.02.2026 14:23
Пра гэта заявіў міністр абароны Фінляндыі Анці Хакянэн у адмысловай заяве.
Ілюстрацыйнае фотаImage by Martin Dlugolinský from Pixabay/CC0

У горадзе Раваніемі, на поўначы Фінляндыі, будзе размешчана штаб-кватэра перадавых сухапутных сіл НАТА ў Лапландыі. 

Войскі Альянсу будуць размешчаны ў Раваніемі і Соданкюлі, больш чым за 100 кіламетраў за Палярным кругам.

Падраздзяленне будзе часткай сістэмы перадавой прысутнасці НАТА. Яго місіяй будзе правядзенне вучэнняў і ўмацаванне абароны і стрымлівання. Спачатку там будуць служыць некалькі дзясяткаў вайскоўцаў, а пры неабходнасці сілы могуць быць пашыраны да некалькіх тысяч салдат.

Швецыя ўзначаліць сілы Альянсу ў фінскай Лапландыі. У аперацыі таксама ўдзельнічаюць Вялікабрытанія, Францыя, Італія, Нарвегія, Данія і Ісландыя.

Фінляндыя ўступіла ў НАТА ў 2023 годзе.

ПР/юл