Беларуская Служба

Сустрэча Рады міру Дональда Трампа, хутчэй за ўсё, будзе больш сціплай, чым чакалася

18.02.2026 09:10
Польшчу на сустрэчы будзе прадстаўляць кіраўнік Бюро міжнароднай палітыкі ў Канцылярыі прэзідэнта Марцін Пшыдач.
 .
Белы дом. Photo: 12019/pixabay.com/CC0 Public Domain

Пакуль што толькі некалькі кіраўнікоў дзяржаў пацвердзілі свой удзел ва ўстаноўчым паседжанні Рады міру прэзідэнта Дональда Трампа, якое адбудзецца заўтра (19 лютага) у Вашынгтоне.

Польшчу на сустрэчы будзе прадстаўляць кіраўнік Бюро міжнароднай палітыкі ў Канцылярыі прэзідэнта Марцін Пшыдач.

Насуперак заяве Дональда Трампа аб тым, што на першым паседжанні Рады міру збяруцца найбольш вядомыя лідары свету, шмат сведчыць пра тое, што сустрэча будзе даволі сціплай.

Пакуль вядома, што ў якасці назіральнікаў на мерапрыемстве плануюць прысутнічаюць лідары пяці краін: Венгрыі, Албаніі, В'етнама, Інданезіі і Румыніі. Чакаецца, што астатнія краіны будуць прадстаўлены на ніжэйшым узроўні.
Як стала вядома, Італію будзе прадстаўляць міністр замежных спраў. На тым жа ўзроўні будзе прадстаўлена і Беларусь. Канчатковы спіс удзельнікаў будзе апублікаваны перад сустрэчай.

Прэзідэнт ЗША абвясціў, што чакае абяцання выдзеліць 5 мільярдаў долараў на падтрымку рэканструкцыі Сектара Газа. Пакуль невядома, хто канкрэтна ў гэтым абавязаўся.

Пасяджэнне Рады міру пройдзе не ў Белым доме, а ў Інстытуце міру, размешчаным побач з Дзярждэпартаментам, які Дональд Трамп назваў у свой гонар.

Чакаецца, што сам прэзідэнт ЗША будзе прысутнічаць на мерапрыемстве прыкладна адну гадзіну, пасля чаго ён паляціць у штат Джорджыя для сустрэчы з выбаршчыкамі.

IAR/аз

Марка Рубіа на Мюнхенскай канферэнцыі: Мы не ведаем, ці сапраўды Расія хоча спынення вайны

14.02.2026 12:20
Дзяржаўны сакратар ЗША запэўніў, што Злучаныя Штаты хочуць супрацоўніцтва з Еўропай, таму што яны падзяляюць падобныя каштоўнасці.