Беларуская Служба

Харватыя адмаўляецца транспартаваць расійскую нафту ў Венгрыю

20.02.2026 16:02
Тым часам вугорскі канцэрн MOL набыў у Расіі 500 тысяч тон нафты, не ўзгадніўшы гэта з Заграбам.
Ілюстрацыя Фота: Shutterstock/63ru78

Міністр эканомікі Харватыі Антэ Шушняр  пагадзіўся на аварыйны транзіт нафты для Венгрыю па адрыятычным нафтаправодзе JANAF, але з выразнай умовай — сыравіна не павінна быць расійскага паходжання. Паводле харвацкіх СМІ, міністр заявіў: дапамога Будапешту — так, расійская нафта — не.

Венгерскі бок звярнуўся з просьбай аб транзіце пасля таго, як ужо больш за тры тыдні не ажыццяўляюцца пастаўкі па нафтаправодзе Дружба. Гаворка ішла пра расійскую нафту, дастаўленую марскім шляхам.

Антэ Шушняр падкрэсліў, што Харватыя «не стане лагістычным працягам Крамля», аднак гатовая дапамагчы партнёрам, каб тыя не засталіся без паліва. Паводле яго, магутнасці JANAF дазваляюць цалкам забяспечыць патрэбы нафтаперапрацоўчых заводаў у Венгрыя і Слвакія без выкарыстання «Дружбы», якая рэгулярна спыняецца з-за вайны ва Украіне. Незалежны даклад балгарскіх экспертаў таксама сведчыць, што гэты маршрут таннейшы.

Тым часам вугорскі канцэрн MOL набыў у Расіі 500 тысяч тон нафты, не ўзгадніўшы гэта з Заграбам.

iar/эж

Венгрыя спыняе экспарт дызельнага паліва ва Украіну

18.02.2026 19:01
Паводле Будапешта, трубаправод «Дружба» ўжо адрамантаваны, і няма ніякіх прычын для перабояў з пастаўкамі нафты ў Венгрыю і Славакію.